We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Marna (EP)

by Zaklon

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €3 EUR  or more

     

1.
ЗАГАНЫ Надта стары, каб ачуняць ад хваробы Каб вярнуцца на сьцежы, што вяртаюць дамоў Надта слабы, каб разгарнуць свае сьцягі Засьпяваць свае сьпевы між абрыдлых крыжоў Вецер нясе над гаротнай зямлёю Толькі сораму пыл ды паразаў смурод Воўчым выцьцём ды халоднай магілай У непрагляднай начы горам хрышчаны род І не знайсьці Нам тых шляхоў Па зорам у небе Каб адыйсьці Ад прагнай ямы У мёртвай глебе Самотны марш У жалобных строях Пераўтварыўся ў вечны Шлях Ужо без мрояў І без спадзёваў У гаротнай трызне Гэта мы ідзем! Праз шыбеніц І эшафотаў лес З ганебнымі крыжамі І пад сьцягамі бяды Клеймаваныя праклёнам Назаўжды! І там, дзе мы праходзім Не цьвіце Чабор і мёртвае насеньне Там толькі гнілізна Ды чорны мор Ды спусташэньне! І праз стагоддзі рушыць той жалобны марш Яны ніколі не жылі Царква-труна-магіла - вось і ўвесь ваш шлях Вось ваша яма, вы прыйшлі!
2.
МАРНА Тысячу год Брыду ўхвалялі Мёртвым насеньнем Засявалі ралля Прагнаму богу Псалмы сьпявалі Пад гноем ня бачна Ваша зямля Ды недажылі Недасьпявалі Так і сыйшлі У цемру вякоў А цемрашалы Мудрасьць зьмяшалі Годнасьць і Кроў З брудам крыжоў Казкі пра дзень Што прыйдзе на зьмену Цёмнае ночы Пакіньце сваім... Ненароджаным дзецям І тым, хто недакрочыў Хто толькі праз сьмерць Літасьць здабыў Каханьне ды веліч Шчасьлівае эры Усё на алтар Плёну свайму На камянёх Крывадушнае веры Вы ўсё жыцьцё Будавалі труну Вы - мёртвае семя Марныя дзеці Ды й я такі ж самы Мёртвы як вы Усе мае сьпевы Усе мае вершы Вартыя толькі Халоднай труны...
3.
ГРОМА СЫНЫ Бачыш агні? То не золак буяе То пякельным агнём Дагараюць крыжы То халоднай залевай Ноч сусьвет ахінае І грымотныя хмары Маюць колер іржы Чуеш, грыміць? То пярунавы раці Заклікаюць сыноў Б'юць у бубны вайны Ды з гаротнай зямлі Заклікаюць паўстаці Толькі дзе вы цяпер Перуновы сыны? У бубны вайны Грукочуць вятры І прагне крыві Зямля на бязмоўных чорных палёх У чорнай начы Стогнуць бары Грома сыны Далёкай вясны дачок сустракаюць!
4.
ПАД ЗНАКАМ БЯДЫ Горкі нектар Жывіць ганьбу перамогі Паразаў стажар Мроіцца зорным сьвятлом Холад труны Падаецца пачаткам дарогі Шыбеніца Бачыцца існым крыжом Крыж-накрыж забіць Уласныя вочы Цьвікамі сваёй Самазабыўнай хлусьні Шляхам быдлячым Навобмацак крочыць Ступаючы ў сьлед Па мёртвым ральлі Ральлі... Што не родзіць Вечна гніе У хлусьлівым сьвятле І вецер разносіць смурод Па навакольлі І крочыць шчасьлівы зброд На эшафот! Райскіх садоў Жыватворны калодзеж пусты Ад пачатку часоў У яго нетрах выюць вятры Вечны Эдэм Поўны сьвежых магіл Дэміургаў і тых Хто ніколі-ніколі не жыў І не спыніць Той статак сьляпы Што брыдзе па калена Ва ўласнай крыві У смуродную яму Іх пастыр вядзе Хлюпаць ногі Па мёртвым ральлі Ральлі... Што не родзіць Вечна гніе У хлусьлівым сьвятле І вецер разносіць смурод Па навакольлі І крочыць шчасьлівы зброд На эшафот! І не спыніць Тых, хто брыдзе Пад знакам бяды Тысячы год Пастыр-вар'ят Свой статак вядзе Ілжываму богу На эшафот...

credits

released November 29, 2023

Temnarod: all songs

license

all rights reserved

tags