1. |
||||
СЭРЦА ДРЫГВЫ
Сьціхлі вятры
У смузе атрутным сьвятлом
Зьзяюць агні
Адбіваюцца ў ведзьміных ямах
Чорнай вады
Вабяць на згубу туды, дзе...
Сэрца Дрыгвы
Марудліва ў багне пульсуе
Сьціхлі вятры
Бураломам схаваўшы шляхі
Коўдра імжы
Змарнелыя дрэвы накрыла
Ды ў гушчары
Зданямі поўніцца цемра
Іх вабіць туды
Дзе Сэрца Дрыгвы ў багне пульсуе
Зьзяюць агні
На замшэлых пагорках квітнеюць
Згубы шляхі
Не згарнуць зь іх не павярнуцца
А Сэрца Дрыгвы
Б'ецца ў цемры нястомна
Вабіць туды
Дзе спыняюцца нашыя сэрцы...
|
||||
2. |
Smaha / Thirst
06:05
|
|||
СМАГА
У кубкі атруту зь неба
Л'е бессаромна восень
Лісьце над чорнай глебай
Вецер ужо не носіць
У шэрым палоне смугі
Дрэвы і нашыя душы
Маршам бязьмежнай скрухі
Восень па сьвеце рушыць
Рушыць і зазірае
Стомлена нам у вочы
Трызну па нам спраўляе
Напярэдадні ночы
Мы пераўтворым сэрцы
У келіхі, кубкі, чашы
Хай у іх атрута л'ецца
У прагныя сэрцы нашы
У шэрым палоне смугі
Дрэвы і нашыя душы
Маршам бязьмежнай скрухі
Хай восень па сьвеце рушыць
|
||||
3. |
U Niabyt / Into Oblivion
07:05
|
|||
У НЯБЫТ
У цемры блукалі
Шчасьця шукалі
Золкам палалі
Знаходзілі толькі сьмерць
У чорным адчаі
Вясну гукалі
Сонца чакалі
Але на магілах толькі гурбамі сьнег...
Вылі вятрыма
Зіралі вачыма
Зорнае ночы
На шаты шыбеніц дрэў
Птушкай крычалі
Лісьцем шапталі
Дрыгвой уздыхалі
І ўрэшце ўжо апявалі толькі Сьмерць...
Лёсам гаротным
Шляхам самотным
Золкай зімою
Абрынемся ў нябыт
Унь дагарае
Сонца над Краем
Цяжка сядае
У мёртвае ўлоньне чорнай дрыгвы...
|
||||
4. |
||||
ЗОЛАК АПОШНІХ ДЗЁН
Увесну згарэць
На крыжы
Каб увосень праліцца
Срэбрам дажджоў
Хворай крывёй
Захлынуцца ў імжы
Каб зграяй птушынай
Вярнуцца дамоў
Золак апошніх дзён
Сьпеў журавоў у імжы
Што нам пакіне ён
Крыжы...
Попел былых Шляхоў
Вецер пустых дарог
Усё, што пакіне зноў
Ваш бог...
Мы кляліся бараніць
Карані
І адразу як зьнічкі
Згаралі
Ручаямі цяклі
Па зямлі
І ў полымі лёсаў
Скіпалі
Золак апошніх дзён
Недасьпяваны сьпеў
У промнях халодных плён
Скалеў...
За небакраем хай
Трызне па нам Зіма
Бо ўжо пад небам нас
Няма...
|
||||
5. |
||||
ЗА КРАЙ НОЧЫ
За край ночы
Дрыгвой...
Між ссохлых дрэў
Туды...
Дзе заход
Абмывае крывёй
Згубныя люстры
Цёмнай вады
За край ночы
Імжой...
Між мёртвых дрэў
Туды...
Дзе заход
Абмывае крывёй
Чорныя люстры
Дрыгвы
|
||||
6. |
Streaming and Download help
If you like U Niabyt, you may also like:
Bandcamp Daily your guide to the world of Bandcamp