We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Zychod

by Zaklon

supported by
Ivory Tower
Ivory Tower thumbnail
Ivory Tower This band knows how to brew a concoction of bleakness filled with passion. The "swirling" guitar formula is used all along, but it's never boring and it functions as an effective tool for narration. Solid album. Favorite track: Zamova.
/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €3 EUR  or more

     

1.
Treba 07:46
"Трэба" У нашых сьпевах Стылы вецер Подых наш - Буцьвеньня пах Гонар наш - Гнілое сьмецьце У калодзежах - Вачах... Восень прагне Новай трэбы І адмовіць Нельга ёй Мусім смагу Чорнай глебы Цёплай здавальняць Крывёй... Як запаліць Ноч Ліхтары на небе Так чырвона кроў Зіхаціць на мху Возьме трэбу Сьмерць У балотнай глебе Варухнуцца руны У скураным мяху... Першым сьнегам сыпле Попел спусташэньня Вецер гоніць лісьце Над гнілой вадой Дзе пачатак руху Там яго сканчэньне Зноў змарнелы Зьмей Хвост кусае свой...
2.
"Вылюдкі Восені" Атрутных сноў Напой салодкі Жывая кроў Струмень дрыготкі Гвалтуй нас Ноч Даруй заклёны Каб нам узгадаць Свае імёны Скрозь шэры змрок Не бачны зоры Наш горкі лёс Праклёнам хворы Між чорных дрэў Фантомы-здані А ўзімку прыйдзе Сьмерць за намі Скрозь шэры змрок Замовы-сьпевы Ляцяць да вас Вятроў павевы Хай ўвосень вам Атруціць кроў Ледзь чутны шэпт Пустых лясоў Вылюдкі Восені У чаканьні Зімы Каб нам сканаць У яе абдымках Чуеш наш сьпеў У атрутнай імжы? Наш прагны кліч У сноў урыўках Лі на камень Сваю цёплую кроў Застанься тут У нашым храме Мы так падобны На вашых багоў Прыйдзі да нас Ды здохні з намі!
3.
Zamova 11:29
"Замова" Лье вада На халодны камень, састывае Памяць-кроў Заблукала ў лясох і маўчыць Там, дзе нас Ахінала Яна ссохлым лісьцем Там, дзе мы Прамаўлялі замовы свае ў туман... Лье вада Цьмяным срэбрам цячэ між карэньня Яе бляск Адбіваецца ў нашых вачох Памяць сьпіць Без надзеі на абуджэньне Яе рэшты Вецер разнёс па лясох... Лье вада Ссохлым лісьцем нясе нас па плыні Падаецца Мы калісьці ўмелі лятаць Хай узімку Наша памяць нарэшце састыне Усё адно Нам імёнаў сваіх не ўзгадаць...
4.
"Згубным Сьвятлом" Згубным сьвятлом Вяртаецца ранак Да неба ўздымаем Твары свае Ды сустракаем Апошні сьвітанак Што скону хлусьлівы Сэнс надае Расплюшчыўшы вочы Глядзім у нябёсы На сонца, што прагна Паглынае сусьвет Як паглынае Нікчэмнасьцяў лёсы Хваробы хрыстовай Ярмо-запавет Небасхіл! Вырыгвае! Сваю атруту! Нам у твар! Згубным сьвятлом Працякаюць нябёсы Няма ратаваньня Ад яго прамянёў Выпальвае вочы На тварах бялёсых Свой скон сустракаем Між буцьвелых крыжоў Набліжаецца той час Калі Сьвятло забярэ нас... Набліжаецца той час Калі Сьвятло забярэ нас...
5.
"Неба Згасае" У промнях змарнелых зораў Сусьвет састывае Рогат касьмічных віхораў Чуваць усё бліжэй Цемра з вачэй зрывае Заслону хлусьні Змрок шчыльней ахінае Згасаюць агні Апошніх агоній сонца Пратуберанцы У халодную бездань бясконца Сыходзіць жыцьцё Выюць вятры ўсё мацней Ды хвошчуць залевы І ваш халакост усё бліжэй Рагнароку сьпевы! Холадам ведаў Працятыя сэрцы Жахам бязмоўным Скаваныя сны Чуеш? Вятры... Ужо на расьпеўцы Пахавальныя сьпевы Ля сусьвету труны Згвалтаваныя лёсы Уладароў Кола сусьвету Уплятае ва ўзор... Норны сьмяюцца Ў цені крыжоў Неба згасае! Стыне Кроў! У промнях змарнелых зораў Сусьвет састывае Рогат касьмічных віхораў Чуваць усё бліжэй Час у нябыт абрынае Сьвятасьць крыві Змрок шчыльней ахінае Згасаюць агні!
6.
Zychod 13:43
"Зыход" Быццам былі Быццам жылі Быццам нарэшце Час паміраць Быццам кахалі Быццам нешта маглі Але гэта ўсё Што мы можам ўзгадаць Не знайсьці Нам шляхоў У стылым змроку Воўчых сноў Спарахнелі Ды збуцьвелі Ссохлым лісьцем Абляцелі Апошнея трэбы Кроў у глебу сыходзіць Апошніх заклёнаў Сьцелецца дым Вар'яцкі шаман У бубен часу калоціць Рэха нясецца Над лесам пустым Грай! Крывавую трызну спраўляй! Скон наш выцьцём апявай! Вый! Апошні вар'яцкі шаман! На згубу, на сьмерць замаўляй! Хай моравы вецер Нясецца па сьвеце Пахавальныя хай Раздзімае агні Атруты насеньне Нясе сваім дзецям Хай горам ды жахам Напоўняцца дні Апошнюю трэбу Зь мёртвых далоняў У дымным паветры Прымае Яна І прагную глебу Дзе кроў з нашых скроняў Хутка ўжо сьнегам Накрые зіма І ўжо чуваць... Як вецер у палёх завывае Задзімае жыцьця агмяні Гурбы сьнегу шчыльней намятае Нема вые ў счарнелым гальлі Неба белым сьвет засьцілае Стыне кроў ад ветру выцьця Што скуголіць, ды абдзірае Рэшты лісьця з дрэва жыцьця Спарахнелі... Ды збуцьвелі... Ссохлым лісьцем... Абляцелі... І толькі вецер... Завывае... Сэрцы сьнегам... Засыпае... Чуеш рэха сусьветнае сьцюжы? Чуеш сьпевы скону часоў? І на сьнезе чырвоныя ружы У крышталі зьмёрзлая кроў...

about

Album-agony. The last spells of the ghosts lost in the depths of the cold autumn forests ... Ghosts and spirits who do not remember their names, the names of their ancestors, the names of their gods ... Ghosts who are thirsty for warm blood to give the last sacrifice to the dark ground. Complete the last ritual. We are that ghosts. And the circle was finally closed. After all, death comes along with winter ...

credits

released October 10, 2020

license

all rights reserved

tags

If you like Zaklon, you may also like: