1. |
Treba
07:46
|
|||
"Трэба"
У нашых сьпевах
Стылы вецер
Подых наш -
Буцьвеньня пах
Гонар наш -
Гнілое сьмецьце
У калодзежах -
Вачах...
Восень прагне
Новай трэбы
І адмовіць
Нельга ёй
Мусім смагу
Чорнай глебы
Цёплай здавальняць
Крывёй...
Як запаліць Ноч
Ліхтары на небе
Так чырвона кроў
Зіхаціць на мху
Возьме трэбу Сьмерць
У балотнай глебе
Варухнуцца руны
У скураным мяху...
Першым сьнегам сыпле
Попел спусташэньня
Вецер гоніць лісьце
Над гнілой вадой
Дзе пачатак руху
Там яго сканчэньне
Зноў змарнелы Зьмей
Хвост кусае свой...
|
||||
2. |
Vyliudki Vosieni
06:24
|
|||
"Вылюдкі Восені"
Атрутных сноў
Напой салодкі
Жывая кроў
Струмень дрыготкі
Гвалтуй нас Ноч
Даруй заклёны
Каб нам узгадаць
Свае імёны
Скрозь шэры змрок
Не бачны зоры
Наш горкі лёс
Праклёнам хворы
Між чорных дрэў
Фантомы-здані
А ўзімку прыйдзе
Сьмерць за намі
Скрозь шэры змрок
Замовы-сьпевы
Ляцяць да вас
Вятроў павевы
Хай ўвосень вам
Атруціць кроў
Ледзь чутны шэпт
Пустых лясоў
Вылюдкі Восені
У чаканьні Зімы
Каб нам сканаць
У яе абдымках
Чуеш наш сьпеў
У атрутнай імжы?
Наш прагны кліч
У сноў урыўках
Лі на камень
Сваю цёплую кроў
Застанься тут
У нашым храме
Мы так падобны
На вашых багоў
Прыйдзі да нас
Ды здохні з намі!
|
||||
3. |
Zamova
11:29
|
|||
"Замова"
Лье вада
На халодны камень, састывае
Памяць-кроў
Заблукала ў лясох і маўчыць
Там, дзе нас
Ахінала Яна ссохлым лісьцем
Там, дзе мы
Прамаўлялі замовы свае ў туман...
Лье вада
Цьмяным срэбрам цячэ між карэньня
Яе бляск
Адбіваецца ў нашых вачох
Памяць сьпіць
Без надзеі на абуджэньне
Яе рэшты
Вецер разнёс па лясох...
Лье вада
Ссохлым лісьцем нясе нас па плыні
Падаецца
Мы калісьці ўмелі лятаць
Хай узімку
Наша памяць нарэшце састыне
Усё адно
Нам імёнаў сваіх не ўзгадаць...
|
||||
4. |
Zhubnym Śviatłom...
07:07
|
|||
"Згубным Сьвятлом"
Згубным сьвятлом
Вяртаецца ранак
Да неба ўздымаем
Твары свае
Ды сустракаем
Апошні сьвітанак
Што скону хлусьлівы
Сэнс надае
Расплюшчыўшы вочы
Глядзім у нябёсы
На сонца, што прагна
Паглынае сусьвет
Як паглынае
Нікчэмнасьцяў лёсы
Хваробы хрыстовай
Ярмо-запавет
Небасхіл!
Вырыгвае!
Сваю атруту!
Нам у твар!
Згубным сьвятлом
Працякаюць нябёсы
Няма ратаваньня
Ад яго прамянёў
Выпальвае вочы
На тварах бялёсых
Свой скон сустракаем
Між буцьвелых крыжоў
Набліжаецца той час
Калі Сьвятло забярэ нас...
Набліжаецца той час
Калі Сьвятло забярэ нас...
|
||||
5. |
Nieba Zhasaje
08:23
|
|||
"Неба Згасае"
У промнях змарнелых зораў
Сусьвет састывае
Рогат касьмічных віхораў
Чуваць усё бліжэй
Цемра з вачэй зрывае
Заслону хлусьні
Змрок шчыльней ахінае
Згасаюць агні
Апошніх агоній сонца
Пратуберанцы
У халодную бездань бясконца
Сыходзіць жыцьцё
Выюць вятры ўсё мацней
Ды хвошчуць залевы
І ваш халакост усё бліжэй
Рагнароку сьпевы!
Холадам ведаў
Працятыя сэрцы
Жахам бязмоўным
Скаваныя сны
Чуеш? Вятры...
Ужо на расьпеўцы
Пахавальныя сьпевы
Ля сусьвету труны
Згвалтаваныя лёсы
Уладароў
Кола сусьвету
Уплятае ва ўзор...
Норны сьмяюцца
Ў цені крыжоў
Неба згасае!
Стыне Кроў!
У промнях змарнелых зораў
Сусьвет састывае
Рогат касьмічных віхораў
Чуваць усё бліжэй
Час у нябыт абрынае
Сьвятасьць крыві
Змрок шчыльней ахінае
Згасаюць агні!
|
||||
6. |
Zychod
13:43
|
|||
"Зыход"
Быццам былі
Быццам жылі
Быццам нарэшце
Час паміраць
Быццам кахалі
Быццам нешта маглі
Але гэта ўсё
Што мы можам ўзгадаць
Не знайсьці
Нам шляхоў
У стылым змроку
Воўчых сноў
Спарахнелі
Ды збуцьвелі
Ссохлым лісьцем
Абляцелі
Апошнея трэбы
Кроў у глебу сыходзіць
Апошніх заклёнаў
Сьцелецца дым
Вар'яцкі шаман
У бубен часу калоціць
Рэха нясецца
Над лесам пустым
Грай!
Крывавую трызну спраўляй!
Скон наш выцьцём апявай!
Вый!
Апошні вар'яцкі шаман!
На згубу, на сьмерць замаўляй!
Хай моравы вецер
Нясецца па сьвеце
Пахавальныя хай
Раздзімае агні
Атруты насеньне
Нясе сваім дзецям
Хай горам ды жахам
Напоўняцца дні
Апошнюю трэбу
Зь мёртвых далоняў
У дымным паветры
Прымае Яна
І прагную глебу
Дзе кроў з нашых скроняў
Хутка ўжо сьнегам
Накрые зіма
І ўжо чуваць...
Як вецер у палёх завывае
Задзімае жыцьця агмяні
Гурбы сьнегу шчыльней намятае
Нема вые ў счарнелым гальлі
Неба белым сьвет засьцілае
Стыне кроў ад ветру выцьця
Што скуголіць, ды абдзірае
Рэшты лісьця з дрэва жыцьця
Спарахнелі...
Ды збуцьвелі...
Ссохлым лісьцем...
Абляцелі...
І толькі вецер...
Завывае...
Сэрцы сьнегам...
Засыпае...
Чуеш рэха сусьветнае сьцюжы?
Чуеш сьпевы скону часоў?
І на сьнезе чырвоныя ружы
У крышталі зьмёрзлая кроў...
|
Streaming and Download help
If you like Zaklon, you may also like:
Bandcamp Daily your guide to the world of Bandcamp