Горкі нектар
Жывіць ганьбу перамогі
Паразаў стажар
Мроіцца зорным сьвятлом
Холад труны
Падаецца пачаткам дарогі
Шыбеніца
Бачыцца існым крыжом
Крыж-накрыж забіць
Уласныя вочы
Цьвікамі сваёй
Самазабыўнай хлусьні
Шляхам быдлячым
Навобмацак крочыць
Ступаючы ў сьлед
Па мёртвым ральлі
Ральлі...
Што не родзіць
Вечна гніе
У хлусьлівым сьвятле
І вецер разносіць смурод
Па навакольлі
І крочыць шчасьлівы зброд
На эшафот!
Райскіх садоў
Жыватворны калодзеж пусты
Ад пачатку часоў
У яго нетрах выюць вятры
Вечны Эдэм
Поўны сьвежых магіл
Дэміургаў і тых
Хто ніколі-ніколі не жыў
І не спыніць
Той статак сьляпы
Што брыдзе па калена
Ва ўласнай крыві
У смуродную яму
Іх пастыр вядзе
Хлюпаць ногі
Па мёртвым ральлі
Ральлі...
Што не родзіць
Вечна гніе
У хлусьлівым сьвятле
І вецер разносіць смурод
Па навакольлі
І крочыць шчасьлівы зброд
На эшафот!
І не спыніць
Тых, хто брыдзе
Пад знакам бяды
Тысячы год
Пастыр-вар'ят
Свой статак вядзе
Ілжываму богу
На эшафот...