Надта стары, каб ачуняць ад хваробы
Каб вярнуцца на сьцежы, што вяртаюць дамоў
Надта слабы, каб разгарнуць свае сьцягі
Засьпяваць свае сьпевы між абрыдлых крыжоў
Вецер нясе над гаротнай зямлёю
Толькі сораму пыл ды паразаў смурод
Воўчым выцьцём ды халоднай магілай
У непрагляднай начы горам хрышчаны род
І не знайсьці
Нам тых шляхоў
Па зорам у небе
Каб адыйсьці
Ад прагнай ямы
У мёртвай глебе
Самотны марш
У жалобных строях
Пераўтварыўся ў вечны Шлях
Ужо без мрояў
І без спадзёваў
У гаротнай трызне
Гэта мы ідзем!
Праз шыбеніц
І эшафотаў лес
З ганебнымі крыжамі
І пад сьцягамі бяды
Клеймаваныя праклёнам
Назаўжды!
І там, дзе мы праходзім
Не цьвіце
Чабор і мёртвае насеньне
Там толькі гнілізна
Ды чорны мор
Ды спусташэньне!
І праз стагоддзі рушыць той жалобны марш
Яны ніколі не жылі
Царква-труна-магіла - вось і ўвесь ваш шлях
Вось ваша яма, вы прыйшлі!